Стройны нястрой

Feb 12, 2010 14:35


Тут камрады запыталіся, як гэта, маўляў, можна граць, калі не ўмееш настроіць інструмант. Але што такое настройка як не набор умоўнасьцяў? Досыць вядомых гітарных настроек стос, узгадайма акрамя стандартнай EADGBE хаця б той жа DADGAD (традыцыйны для ўсёй ірландшчыны) ці адкрытыя строі накшталт EBEG#BE (Open E), EAEAC#E (Open A) і г.д. (напрыклад, каб граць слайдам). Гэта ўсё больш менш стандартызаваныя і вядомыя варыянты, іх нават у цюнэры зашываюць.

Акрамя гэтага ці ня кожны гітарыла прыдумляе і выкарыстоўвае свае нестандартныя настройкі: для зручнасьці, пэўных эфектаў ці проста дзеля лулзаў. Ваш пакорны, напрыклад, дужа любіць строй EBDGCD ці DBDGCD. А для адной з песенак выкарыстоўваецца вычварэньне EAbDGBE (пятая на паўтаны ніжэй ад стандарту). Усё можна. Бо няма "преград патриотам" ;)

Вось табе, дружа, тэст на музычнасьць і імправізацыю, сам калісь прыдумаў: ад балды пакруці калкі (толькі не парві струны) і паспрабуй потым на гэтым зайграць хоць нешта. Як мінімум рытмічнае заўсёды можна, нават з абсалютна глухімі струнамі. Нават без струн ;) А калі яшчэ і меладычныя хады вымалёўваюцца, то ўэлкам ту зэ клаб, цісну лапку :)

PS На карцінке: у адной з музычных гітарных крамаў Нью-Ёрка за шклом, як музэйны экспанат, стаіць во такі рарытэт. Do not touch. Я, праўда, так і не зразумеў тады ў чым яго рарытэтнасьць :)

гітарнае

Previous post Next post
Up