Feb 09, 2010 03:21
Прывед, прывед ;)
Ну што, дарагія расіяне, я аддахнуў, я прыхажу перапынак скончаны, я нарэшце згроб сябе ў кучку, сабраўся з думкамі і ідэямі, адпачыў і супакоіўся. Нават тое-сёе пасьпеў канструктыўнага: падудзелкі ў Гомелі, кватэрнік і першая майстар-кляса па народных танцах ў Віцебску, дудклуб, адпачынак на вёсцы, нейкія імпрэзы, сустрэчы… Нечакана і сінхронна атрымаў пачак прапановаў ад розных музычных пражэктаў заняць пасаду пэркусіяніста. Плюс пару прапановаў працы. Раздумваю, выбіраю. Ну і новыя задумы зьявіліся, а старыя лепш крышталізаваліся.
Аказалася, што нават з выдаленым акаўнтам можна па-ранейшаму чытаць падзамочныя допісы фрэндоў, кіраваць суполкамі, раздаваць баны і г.д. Пісаць і каменціць толькі нельга і на пошту нічога не прыходзіць. То бок юзер самазабіўся, але дух ягоны як прывід бадзяецца сярод жывых, трасе ланцугамі, усё бачыць і чуе, але паўдзельнічаць ніяк ня можа, бо ён… прывід. Прыкольнае адчуваньне.
Шчыра дзякуй тым, хто цікавіўся і падтрымліваў. Жысьць працягваецца, а сьвет дзівосны і разнастайны. Ёсьць пэўныя мэты, ідэі і магчымасьці. Бум працаваць. Беражыце сябе :)
P.S.
- Рэбе, рэбе, а наша каза такі іздохла!
- Што ж, шкада, у мяне яшчэ столькі ідэяў засталося…
lj,
жысьць