Пра ўчорашні канцэрт у БДЭУ

May 25, 2007 18:22

Учора мы з Ceilidh Ceol гралі супольны з Testsmentum Terrae й Старымі Ольсамі благачынны (то бок цалкам для ўсіх халяўны:)) канцэрт у эканамічным унівэры. Прыемная ў "наргасе" заля. Асабліва ўзрадвалі акустычныя сістэмы Eurosound з бел-чырвона-белымі сьцяжкамі, прыблізна такія :))

Але пачалося ўсё ж зь непрыемнага.

Прыйшла нейкая цётачка інтэлегентнае зьнешнасьці, назвалася намесьнікам тутэйшага дэкана, й нейк блытана, але па-беларуску(!) папрасіла зьняць бчб-стужкі. Маўляў, "прыехалі нейкія там сур'ёзныя дзядзькі... вас тут усіх павыводзяць з залі... мы, калі ладзілі імпрэзу думалі пра беларускую культуру, а вы... ня трэба правакацыяў..." і да таго падобная лухта. Пытаюся: "Вы, адукаваны чалавек, сур'ёзна лічыце, што гэтая стужка - правакацыя?" Адказ мяне крыху супакоіў і шмат чаго растлумачыў...

Справаздача цалкам тут.

impressions, ceilidh, concerts

Previous post Next post
Up