Капілка

Nov 16, 2009 22:25

Падсьвядомасьць - ня хрэн сабачы. Вось таварыш maryjka_ неяк убачыўшы ў краме гліняную "Дзяўчынку-капілку", выдала прыўкрасную Ідэю для верша. У сэнсе Ідэю-як-самадастатковы-твор. І нешта мяне тады ні з поля ні з лесу папёрла рэалізаваць гэтую ідэю. Натуральна папёрла. Бо неяк лёгка і хутка. Мабыць таму, што сама Ідэя была добра распрацаваная (за што Марыйцы, вядома, прамень рэспектаў). Але вынікам атрымаліся нейкія зусім нетыповыя нюні, ажно сам зьдзівіўся:

з дахаў і зорак
за каўнер вілкі
капілася капала
ў дзяўчыну-капілку

страху сьцізорыкам
манікюрнай пілкай
мроі драпала
дзяўчына-капілка

ды глінай чырвонаю
шчокі зіхцелі
як пела манэтамі полае цела
палала полае
ды чалавечае
а гліна белая
гула пустэчаю

а неяк уночы
пад грыўняй поўні
капілка трэснула
драбязой перапоўненая

Чаму ўзгадалася? Бо толькі зараз зразумеў, пра каго. Пісалася ж, халера, з натуры :/
Падсьвядомасьць - ня хрэн сабачы.

дурны вершык, жысьць

Previous post Next post
Up