Данчык (i Песняры) - Мой родны кут

Mar 02, 2009 13:47

Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны маёй убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю...

I там душою спачываю...
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынiчкi вузенькае ложа
I елка ў пары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошнi вечар раставання.

Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як пешы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Забыць цябе ня маю сiлы!

(муз. - I. Лучанок, словы - Я. Колас)

песні

Previous post Next post
Up