Прыцемкам сінім... жыцьця...

Oct 12, 2016 23:33

Сапраўды жахлівы высакосны год... год апасьля якога ўсё сапраўды ня будзе як раней... Год, калі я забыў, што мабыць некалі быў шчаслівы... Год, калі я ўвогуле забыў... Год які накаўтаваў мяне як Тайсан Фрэйзера... І кожны раз, калі я ўставаў на ногі, ізноў адпраўляў мяне ў накаўт... Пры гэтым кожны новы жах быў мацней і цяжэй за папярэдні. 10 сьнежня мінулага года апынулася толькі пачаткам чаргі падзеяў, якія зруінавалі маю колішнюю сістэму каардынат. Год, калі здрадзілі блізкія быццам бы, насамрэч далёкія людзі, якія ўварваліся ў жыцьцё, хоць ніхто іх і не запрашаў, пра рэальнасць якіх у мяне столькі сумневаў зараз... Год, калі я патрэбны быў сям'і, калі яна патрэбна была мне, калі я зразумеў, што пакуль толькі гэта мой адзіны тыл, аднак такі далёкі, таму і падтрымка была такой няяўнай, аднак ня менш патрэбнай. Год, які вырваў мой унутраны стрыжань, які я толькі адчуў ва ўсіх сэнсах, з кораням, ва ўсіх сферах майго ўласнага жыцьця. Год, калі я нёсься па плыні, бо ня было моцы рухацца самастойна. Год, калі я ўзнавіў колькі старых кантактаў, калі на дапамогу прыходзілі людзі, ад якіх гэтага не чакаў. Год страчаных надзеяў ды перакрыжаваных планаў. Год, у якім не гатаваў ежу, ды ня ездзіў за мяжу. Першы за 4 гады год бяз фэстаў... Год, які... які... які... Калі ўжо ён скончыцца нарэшце... Няхай гэта будзе гэтая нядзеля! Асабліва апасьля жаху мінулай...

Кропка, Дзень народзінаў, Душа, Менск, Праца, Масква, Новы год, Фартуна, ЖЧ, Тэст, Аааааааааааааааааааааааааааааааааааааа!, Жыцьцё, А ці было лета?, Крызіс, Арахнаідальныя думкі, Боль

Previous post Next post
Up