Jan 27, 2011 00:24
24 студзеня, панядзелак... Выходжу с працы а 16.35. Затрымаўся, як амаль кожны дзень зараз, з-за акрэдытацыі школы. Новы венік не толькі мяце не зразумела, аднак і даводзіць сітуацыю амаль да абсурду... Дзеці шукаюць поглядам сваіх кіроўцам, а я распачынаю 20-хвілінны шпацыр да Кунцаўскай...
16.55. Тэлефаную сястры, Алене... Яна гаворыць, што ўжо амаль ад'язджае ў Дамадзедава, адкуль - у камандзіроўку на Чарнаморскае ўзбярэжжа... Жадаю ёй поспехаў і ўдалай вандроўкі... Батарэя тэлефону цалкам пустая, таму яго адключаю...
17.05. На Кунцаўскай.
17.08. Сядаю на цягнік... Як заўсёды сплю стоячы... Людзей шмат... Усё як кожны дзень...
17.35. Перасаджваюся на Арбацкай/Баравіцкай... Пачынаю разумець, што нешта не тое... неяк болей трывожных галасоў вакол, ці што...
18.05. Каля мяне адна кабета расказвае другой пра тэракт і шмат ахвяраў... пачынаю прыслухоўвацца...
18.20. Перасаджваюся на Данскога/Старакачалаўскай.
18.21. Чую ў размове слова аэрапорт... пачынаю сутаргава ўключаць мабільнік... з 8 спробы - поспех... няма сеткі... спаць зусім не хочацца... неяк нічога не хочацца...
18.25. Чую слова Дамадзедава, 30 ахвяр...
18.27. Выязджаем на эстакаду... Голас на мабільным паведамляе, што звязацца з сястрой не магу, правераю - няма грошаў...
18.28. Выбягаю са Скобелеўскай... грошы ў аўтамат атрымалася пакласці з 7 спробы...
18.34. Датэлефанаваўся да сястры... усё добра, ёй сказалі, што камандзіроўкі не будзе перад самым ад'ездам...
18.40. гм...
P.S. Гады таксісты, што павялічылі кошт праезду да 30 тысяч... Пазбавіў бы іх правоў і ліцэнзіі... Гады журналісты, якія зрабілі з гора іншых сапраўднае відовішча... Выканаўцы не гады... нелюдзі і нежыці... ва ўсіх сэнсах...
26 студзеня, серада. Выходжу с працы а 17.20. Затрымаўся, як амаль кожны дзень зараз, з-за акрэдытацыі школы. Новы венік не толькі мяце не зразумела, аднак і даводзіць сітуацыю амаль да абсурду... Практычна ўжо давёў... Дзеці шукаюць поглядам сваіх кіроўцам, а я распачынаю 20-хвілінны шпацыр да Кунцаўскай. Сёння іду з каляжанкаю-выкладчыцай біялогіі. Усюль коркі, таму сэнсу чакаць аўтобусу яна не бачыць... Размаўляем...
17.55. На Кунцаўскай. Сёння слізготна.
17.57. Сядаю на цягнік...
18.25. Перасаджваюся на Арбацкай/Баравіцкай... Каляжанка едзе далей...
Як заўсёды сплю стоячы... Людзей шмат... Усё як кожны дзень...
18.33-18.48. Ад Серпухаўской да Нагацінскай спыняемся каля 20 разоў. Пачынаю разумець, што нешта не тое... болей трывожных галасоў вакол, хаця большасць спіць...
18.48. На Нагацінскай абвяшчаюць, што пасажыры 2 апошніх вагонаў павінны іх пакінуць... Нешта сапраўды не тое...
19.05. Перасаджваюся на Пражскай, бо цягнік далей не ідзе...
19.15. Перасаджваюся на Данскога/Старакачалаўскай.
P.S. Па звестках Інтэрфаксу на Нагацінскай знайшлі пакет са смеццем...
Такое вось жыцьцё...
Жыцьцё,
Масква