Роздумы...

Jun 14, 2009 02:03

Сёння ў Ліцэі БДУ выпускны... За ўвесь час майго выкладання бадай самы незвычайны... Па-першае выпускаюцца абедзьве паралелі... па другое - другі раз без мяне (першы раз быў у першы год выкладання, калі я нікога не выпускаў)... Спадзяюся, што заўтра, калі ўсё скончыцца,  скончыцца і мая дэпрэсія, выкліканая адсутнасцю запрашэння на гэтае свята ад ( Read more... )

Жыцьцё, Ліцэй, ПХ, Выпускны, Праца

Leave a comment

sirillserzh June 14 2009, 19:39:50 UTC
1) Не думаў...
2) Дадаў бы, што і не напісанае таксама ахоплівае :)
Астатняе... Ну, напрыклад, не запрашалі ўдзельнічаць у фотасэсіі для выпускных альбомаў, ці ў запісу відэадыскаў... хаця мо з-за крызісу альбомы і дыскі не рабілі... і інш.
3) Не, думаю, усе каму я быў патрэбны, знаходзілі... а нарачна мазоліць вочы... раней такой патрэбы не ўзнікала і думаю сэнсу ў гэтым няма...
4) Цалкам згодны, што гэта фармальнасць... асабліва, калі ты адносішся да тых усіх, пра якіх узгадаць не магчыма... Тым больш тады сэнсу няма ісці на выпускны, бо калі нават перад выпускным не да цябе, то падчас яго пра цябе тым больш не ўспомняць... Для мяне выпускны - гэта ў першую чаргу і цалкам свята для выпускнікоў... Таму для мяне фармальнасць гэта важкая, бо дае падставу мяркаваць, што ты некаму будзеш там патрэбны і цябе нехта будзе рады бачыць, што пераважвае магчымасць таго, што ты будзеш мазоліць вочы таму, каму твая прысутнасць будзе непрыемнай... Накжаль, мець выдатныя адносіны з усімі сваімі вучнямі не атрымоўваецца бадай што не ў аднаго выкладчыка...
Аднак у вас быў выпуск, вельмі за вас рады і віншую з гэтае нагоды! Упэўнены, што мой пост нікому не папсуе настрою... гэта проста роздумы аб уласным жыцці... Проста трэ заўсёды сыходзіць у час... і дрэнна, калі ты гэты час вызначаць не ўмееш...

Reply

light_drow June 14 2009, 21:19:33 UTC
Ну, наконт гэтага: "бо дае падставу мяркаваць, што ты некаму будзеш там патрэбны і цябе нехта будзе рады бачыць"
Я там меў на ўвазе што, нягледзячы на тое, што наш клас нікому, здаецца, запрашэньні не перадаваў, ён быў рады бачыць усіх выкладчыкаў Ліцэя, і я думаю што гэта не толькі адзін наш клас) аднак, калі б гэта арганізоўвалі, то запрашэньні атрымалі б усе выкладчыкі, якія ў нас выкладалі, нават у выпадку калі хтосьці кагосьці бачыць не хацеў бы і рады бы ня быў, вось так вось:) таму гэта зусім фармальная фармальнасьць, якая нічога не дае і нічога не павінна адымаць..
Вечна цяжка пераўпэўніць чалавека ў яго дэпрэсіўных роздумах)
Яшчэ раз дзякуй вялікі за віншаваньні)
А наконт сыходу таксама неадназначная думка...Кожны год новыя розныя людзі, вы ўпэўнены што ў Ліцэі нікому не цікавыя і вашае выкладаньне нікому не патрэбна? Нешта мне ня верыцца...гм =/
Дэпрэс затуманьвае рацыянальнасьць)

Reply

sirillserzh June 14 2009, 21:56:23 UTC
lol!!! :) Упершыню мяне спрабуе "выводзіць з дэпрэсіі" літаральна ўчарашні ліцэіст :)
1) Усё гэта разумею, але маё становішча адрозніваецца ад становішча іншых выкладчыкаў Ліцэя БДУ, бо я выкладаю толькі ў 10 кл. Звычайна запрашаюць тых, хто выкладаў у 11, мне так гаварылі... Аднак кожны год знаходзіліся людзі, якія пра мяне ўспаміналі... Лічу, што ў сёлетняй сітуацыі ніхто не вінаваты, да таго ж упершыню мне далі запрашэнне на апошні званок, чаго раней ніколі не было... Проста так атрымалася...
2) Гы... цалкам згодны...
3) Ну я думаю аб патрэбнасці майго выкладання цяжка гаварыць чалавеку, у якога я не выкладаў... :) У тым і справа, што кожны год новыя розныя людзі, а ў наступны - усе новыя, да таго ж цікавых выкладчыкаў у Ліцэі і без мяне хапае, то бок мой сыход практычна ні кім, за выключэннем невялічкага кола калег-сяброў, застанецца не заўважаным ... Менавіта такі сыход і ёсць найбольш рацыянальным!
Дарэчы, тут можна гутарыць шмат, аднак не люблю шмат пісаць, мо як-небудзь сустрэнемся на чарговым фэсце :) і калі гэта будзе актуальным - апасля яго пагаворым :) Ці не пагаворым, калі актуальнасць сыдзе...

Reply

light_drow June 15 2009, 13:01:10 UTC
lol!!! :) Упершыню мяне спрабуе "выводзіць з дэпрэсіі" літаральна ўчарашні ліцэіст :)
Што яшчэ рабіць ліцэісту ноччу перад цт?:) (жарт)
Ну вось, нас ужо двое =)
Далучаюся да Алены)
з.ы.
Чарговы фэст - купальскае кола, вы туды не зьбіраецеся? Спадзяюся, хутка вы прымеце правільнае рашэньне й думкі на гэты конт зьменяцца ў больш пазітыўны бок) Алена мае рацыю)

Reply

sirillserzh June 15 2009, 13:12:06 UTC
Ну і як ЦТ? Шара прыйшла?
Гмм... на Купвлле буду на сэсіі ў Вільні (у ЭГУ са Старым Ольсам і Рокашам, спадзяюся, будзем адзначаць)... На Кола б прыехаў, каб Карпіклаані ўсё ж такі прыехалі :)
http://vkontakte.ru/wall.php?gid=7120596&st=20

Reply

light_drow June 15 2009, 16:07:49 UTC
Ну сёньня бел.мову пісалі, здаецца нічога архіскладанага не было, паглядзім на вынікі...таму наконт шары ня ведаю)
..
Дык пра Карпіклаані там, здаецца, нічога канкрэтна няма...і нейкі ўкраінскі Культ ўжо ў сьпіс заяўлены
Карацей, зразумела) посьпехаў з усім і з сэсіяй

Reply

sirillserzh June 15 2009, 16:11:12 UTC
Узаемна! Таксама поспехаў! Метал!!!

Reply


Leave a comment

Up