(no subject)

Mar 05, 2010 03:23


Здымай сядло,
Гасi святло,
Па плечы снегу намяло.
Тi тое снег, тi проста час,
Змяняе свет, змяняе нас.
Растуць дамы пасля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схавать сваю душу.

Лёгкiя-лёгкiя, нашы далёкiя.
Цяжкiя-цяжкiя, блiзкiя нашыя.
Светлыя-светлыя, нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя, нашы штодзённыя.

У светлым сне, ці ў цёмных днях сказалі мне, што ты мая
Ніхто ні чый: усе свае... і кожны дбае пра сябе
І кожны сам сабе бальзам на раны лье начной парой
І мы глядзім бязлузды фільм, дзе кожны сам сабе герой

Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штоддзёныя.

Было і ёсць, і наша злосць нібыта ў глытках нашых косць!
Над намі страх - нібыта сцяг! і мы жывем нібы ў гасцях!
Збірай сяброў! запальвай газ! усё стагоддзе дэкаданс!
Здымай сядло! гасі святло! па плечы снегу намяло!

Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штоддзёныя.

© N.R.M. - Лёгкiя-лёгкiя

Целый день песня из головы не выходит. Настроения становились суровей.
 

настроение, новое, день

Previous post Next post
Up