Навагодняе павяданьне. Часткі другая і трэцяя

Jan 14, 2011 00:05

Частка другая.
Прыехалі на Акрэсьціна пасьля ўсёй хурмы. Сядзім у стаканах у аўтазаку. Недзе з гадзіну. Пытаемся ў краснага: калі ўжо? аформяць нас ці што? Ён нешта пачаў жаліцца, што два дні праз нас ня сьпіць, ня можа адпачнуць па-чалавечы. Нават шкада яго стала. Урэшце кажа: маўляў, пакуль начальства рашае - вас сюды ці на Жодзіна. Мікііта ў суседнім стакане ўжо на ізьмене))
...Ладна, выводзяць. На ЦЫП у дзяжурку, ізноў здаем рэчы под вопіс, расьпісваемся за тое, што мы ўжо тут прынятыя адбываць суткі. Спакайней стала.
Тады мы з пацанвой рассталіся.
Стаю тварам да сьцяны ў калідоры. Ужо пох на ўсё, сплю стоячы. " Курза, за мной!". Давёў мяне гэты канваір да хаты 11 ( адзін адзін, як там называюць). Усё, заходжу. Хата чатырохмясцовая. Двое ўжо сядзяць. Нашы. Андруха і Андруха. Першы каталік з Гальшанаў, другі вельмі цікавы чэл - маскаль, па адукацыі фізык, рабіў раней ў НІІ фізыкі АН РБ, пасьля ў ГБ, зараз беспрацоўны. Потым яго сустрэў на кабаку, калі адзначалі нашае вызваленьне: хацеў нас супакоіць, бо шумелі занадта,але ўбачыўшы мяне, сумеўся ды махануў сотку з пацанвой)) Потым закінулі Лёшу Д-ку, малога са Шчомысьліцы, ну а пасьля Жалезнага)) Трохі пакумекаўшы наноч вырубіліся, бо больш за суткі толькі ваду пілі плюс ноч стаялі. Паколькі месца не хапала, то Л-ша спаў на стале.
Зранку Жалеза перакілішавалі ў іншую хату. Да нас заехаў А-ка Ж-к, хлопец-бармэн, удзельнік " Свабоднага тэатру", якога прынялі дома ў Н-шы Р-й, якую ён давёў дамоў з разьбітай галавой. 10 сутак. Яна шчэ далей пайшла((
Ну хуля? Людзі ў хаце розныя. Андрулік самы такі тамада, пачаў свае байкі травіцЬ, як ён бухаў у Белавескай пушчы, у паход у Кактэбелі хадзіў і г.д.. Зразумеў адразу, што па пацанве сваіх няма.Хіба што А-ка гэты, але ён нешта занадта парыўся, што ягоных саратнікаў закрыюць сур'ёзна. Затое плюс, што Андрэю бацька ў судзе перадў пайку: сала. яблыкі. цыбулю, часнык, шакаляд.
З гэтымі таварышамі ў хаце я быў два дні. Таму два дні еў нармуль. Баланду гэтую мяшаў з цыбуляй і еў з салам. Іншыя нешта тупілі, хуля першаходкі)))
Так тупа і прайшлі гэтыя два дні.

Частка трэцяя.
На трэці дзень пацягнулі на допыт на 4-ты паверх. Заходжу ў допытны кабінет, падобны да пакою адпачынку на адной з маіх былых прац - тэлевізар, лядоўны, сталы, стулы, толькі што мяккай мэблі не было, каб мянты ня спалі між допытамі))) Там ужо сядзела 5 допытных і 5 сьледчых. Я падсеў да хлопца-сьледчага з Партызанскага РАУС. Нармальны такі пацан. Папрыкалваліся зь ім наконт турэмнай пайкі, маўляў, здаровае харчаваньне, хуё-маё, пазайздросьціў мне, што я высплюся і г.д.. Адна агульная знаёмая ў нас знайшлася, Танюха. Карацей, нармальны такі допыт, у канцы яго ўжо размаўлялі на ты і разьвіталіся словамі "Пакуль!".
Пасьля ізноў вяртаньне ў абрыдлую хату. Неяк хутка прайшоў дзень у размовах аб допытах, прыйшлі першыя перадачы, сьвежая прэса. Туды-сюды, абед, праз гадзўіну вячэра. Пасьля яе мяне ўжо стала вырубаць ды я мірна драмаў на верхняй шконцы. Тут недзе ў гадзін 10 заходзіць мент і кажа мне зьбірацца з рэчамі на выхад. Як я і меркаваў, пачалі кілішаваць з хаты ў хату.
Тут мяне падымаюць на трэці паверх. Хата 22. Заходжу, усе палітычныя. Сукамэрнікі мае: Ягор, альтэрнатыўшчык, паходу, антыфа, мтз, інжынэр ЭВМ; Дзіма, загонны патлач, беларусафоб, які не шануе белмову і нашы нацыянальныя сымбалі, курва, карацей; Жэня, інжынэр-канструктар з МТЗ, алдовы мэталюга, 35-год, стрыжаны ўжо, нармальны такі олдскул; Т-і Б., грузін, з 3 год жыве ў Беларусі, цікавы хлапец: студэнт нархозу, галоўны БРСМавец факультэту, зьбіраў подпісы за Някляева (бо там найбольш плацілі), галасаваў за Раманчука, бо лічыць яго праграму самай адэкватнай. Хата вясёлая, шуткі-прыбауткі, як любіць Комікс - пра манжэт, капусту і г.д.. Гулялі ў "Кантакт", аказваецца, і такая гульня ёсьць, у гарады. Т-і анекдоты травіў. Ржалі не маглі заснуць.
На наступны дзень Ягора перакінулі ў іншую хату. Замест яго заехаў Ігарок. Гэты чэл заслугоўвае, каб выдалі кнігу яго баек. Апішу зьмест самых вядомых зь іх, якія прапісаліся ў памяці: першая яго ходка была за тое, што сьпізьдзіў 18 мясарубак зь БелВАРа; бухалі зь сябрамі на даху дома ля Ўсходняга аўтавакзала, адзін сябар піздануўся з 9-га паверха ў кучу чарназёму і застаўся жывы; пайшоў у грыбы ў Калодзішчах ды выйшаў чамусьці ў Сокале, па дарозе ўбачыў велік, прымацаваны да бярозы, нармальны такі, дарагі імпартны, ды схацеў яго прысабечыць, ламаў ужо бярозу, бо замок не зрываўся, але зьявіўся гаспадар, таму ён "зьехаў", што шукае запалку; давёў дамоў бабу, якую пераехаў тралейбус і шмат чаго яшчэ. Мужык яшчэ той. У яго 2 ходкі. Петухоў кажа, на Бабруйску называюць Марынамі. Садзіўся ён, карацей, пасярод хаты на лаву ды пачынаў свае расповеды. Весела было з ім.
З грузінчыкам гэтым мы нармуль сышліся. Шанцуе мне на іх - у той раз таксама чаліўся з Іракліем)) Дык вось гэты Т-і, хоць і каўказец, але выдатна са мною гутарыў па-беларуску, Зянона шануе, трэ будзе з ім сустрэцца неяк...
Запомніўся адзін эпізод, як у нашага Жэкі жывот балеў плюс тэмпэратура паднялася. Пазвалі мянта. маўляў, патрэбны доктар. Кажа, доктара няма - будзе заўтра. Пізьдзец, а калі б чувак канькі адкінуў?! Карацей, на наступны дзень заходзіць хер такі ў белым халаце з цыгарэтай у зубох. Да нас: ну хуля вы, туняядцы, ляжыце? Вам абы не работаць! Я тут на пэнсіі раблю, а вы, падлюкі гэткія, ў санаторый устроіліся!
Мне -та похуй, а хлапцоў неяк задзела дык яны пачалі з ім лаяцца, што ён ня доктар, а хуіла. Скончылася тым, што наконт страўніка той сказаў зьесьці цыгарэтнага попелу, можна, запіць вадзічкай, а што тычыцца тэмпэратуры, якая была каля 38, то паколькі яна ніжэй за 38, то яны не зьбіваюць, калі будзе вышэй, то нешта ўжо будуць рабіць... Попел сапраўды памог Жэню, асноўным пастаўшчыком якога былі мы з зэкам Ігарком.
Так паціху мінула яшчэ пару дзён.
Previous post Next post
Up