Mar 25, 2011 21:57
Вось чытаеш кніжку і звяртаеш увагу на тое, што блізка табе. Паспела мала выпісаць з "Дзядоў" Адама Міцвевіча. Бо чытаеш часта не тут, у інтэрнаце, а усюль, дзе толькі можна. Баюся, што ў маім камп'ютэрным хаосе і гэтыя цытаты згубяцца, таму лепш іх сюды перанесці.
Пераклад Сержа Міцкевіча (акрамя першай рэплікі).
Хто не быў ні разу чалавекам, чалавек таму не дапаможа.
Хто мiлосьцi ня знаў, жыве той шчасьлiва,
I ўночы спакойна, i ўдзень не тужлiва!
Няхiтры сьпеў, а зьмест у iм сур’ёзны!
Ад нешчасьлiўца уцякае кожны,
Нiбыта ад страшыдла зь пекла!
Бо чалавек ня дзеля сьлёз цi жартаў сьмешных
Народжаны, а каб тварыць дабро ўсiм людзям!
Мiне ўсё на зямлi: i шчасьце i нядоля.
Плач, але, на жаль, боль успамiнаў
Нас толькi мучыць, ён ня зьменiць бег хвiлiнаў.
I нават мёртвы я забыць яе ня ў стане!
Такое сэрца даў мне ты, вялiкi Божа!
У тлуме дзён яго пазнаць нiхто ня можа.
Але павiнен быць, хто з-за мяжы сусьветнай
Iмкнецца да мяне душою адпаведнай!
А што такое пачуцьцё?
Толькi iскрына.
I што маё жыцьцё?
Адна хвiлiна.
Тыран, лiсьлiвец подлы, варты ста праклёнаў!
Ля ног уесься, але хочаш грудзi ўджалiць.
Малiмся. Бог за ўсё даруе i наставiць.
Мала =) Вельмі мала. Мо калі перачытаю.
цитаты