Aug 24, 2019 00:50
Часам здаецца, што для таго, каб быць шчаслівым, трэба не задавацца пытаннем, ці ты шчаслівы. На самой справе, калі не задумваешся пра гэта, то і не баліць галава. Інакш у дурную галаву пачынаюць лезці розныя дурныя думкі. Ну, здавалася б, ну што табе, дурань, трэба? Сям'я ёсць, здаровы збольшага, праца ёсць, жывы нарэшце. Чаго, *****, табе не хапае, каб не забіваць дурную галаву розным смеццем?
А не хапае жывёльнасці. Чалавек - ён на тое і чалавек, каб пастаянна забіваць сваю галаву нейкім смеццем, а не жыць па патрэбах і інстынктах. Вось і атрымліваецца, што часам проста хочацца быць жывёлай,але быць шчаслівым. Хочацца простага жывёльнага шчасця. І гэта той выпадак, калі нічога не зробіш.
А потым, ці ёсць яно гэтае шчасце? Ці не не можа быць шчасце сінонімам нечага вечнага недасяжнага, да якога чалавек набліжаецца (а можа і не) напрацягу свайго жыцця. Стымул для развіцця і хады наперад. Я раздзяляю шчасце і задавальненне. Я часта бываю задаволены, але ці быў я хоць раз шчаслівым? Ці трэба быць мне шчаслівым?
Зараз у жыцці чарговы складаны перыяд. Наўрадці пасля 30 бывае інакш. Але гэты і наступны год для мяне вырашальныя. Я стаміўся, я пастаянна перад выбарам, мяне пастаянна выпрабоўваюць, і часам мне проста хочацца заплюшчыць вочы і прачнуцца ў іншым месцы іншым чалавекам. Але ёсць абраны шлях, а шкадаваць не маю ні права, ні шанцаў.
думкі,
выбар,
шчасце