пра змены

Dec 29, 2018 00:15

Свет не змяніўся - проста мы сталі іншымі…
Вялікімі, сталымі, дарослымі,
Шмат што цяпер стала залішнім,
Шмат што з прыемнага стала млосным.

Свет не змяніўся - мы позіркам новым
Зараз глядзім на яго штодня.
Іншыя мары, іншыя словы,
Па правілах новых старая гульня.

Свет не змяніўся - усё тая ж песня,
Ці ты пачвара, ці права маеш.
Пачвар т-у-т любяць, пачвар т-у-т песцяць,
Няўжо ты іншае абіраеш?

Свет не змяніўся - і днём, і ноччу
Змаганне з сабою, змаганне з сістэмай,
Так цяжка часам расплюшчваць вочы
І так балюча біцца аб сцены.

Свет не змяніўся - проста мы сталі іншымі…
А можа не іншымі, а дасведчанымі.
Ці можа прасцей і лягчэй быць лішнім,
Чым недабітым і недалечаным?!

2018

наваколле, вершы, думкі, змены

Previous post Next post
Up