Sep 21, 2018 23:08
З наступнага аўторка - у адпачынку. Калі атрымаецца.
Мінулы раз "адпачываў" год таму. З часам выпрацоўваецца імунітэт і забываецца, як гэта адпачываць.
Збіраемся ўсёй сям'ёй у Беласток і Вільню. Хаця вось Каця ўжо сумняецца. Апошнія дні Адэля надта капрызная, як яна паставіцца да такой дарогі, як вытрывае? Можа, і не паедзем у Вільню, калі ўсё будзе кепска. Яна ж ні хвіліны на месцы не сядзіць. І па крамах з ёй не нагуляешся, паўсюль чужыя людзі, а яна баіцца іх, думае, што урачы :).
Але ехаць трэба. Бо жывем не толькі для дзяцей, трэба і для сябе крыху.
адпачынак,
сямейнае,
падарожжы,
планы