Jun 16, 2018 23:49
А на мінулым тыдні я першы раз быў у Маскве. Ездзілі на будаўнічую выставу BAUMA CTT. Ехалі ўтрая, і я пераканаў усіх ехаць на машыне. Так і праехаў сам большую частку маршрута. Пробкі пробкамі, а машына - гэта незалежнасць і магчымасць заехаць, куды захочаш. Напрыклад, мы з'ездзілі ў IKEA. І зараз у Адэлі свой стол,стул і чыгуначная дарога.
Выстава, папраўдзе, расчаравала, хрэнь, карацей. Доўжыцца 4 дні, а мы яе абыйшлі за 5 гадзін, паспеўшы з усімі, хто нас цікавіў, пагутарыць. Лажа.
Ну, і Масква. Можа, часу трэба паболей, можа, кампанія іншая. Не ўразіла. Метро цікавае, а вось астатняе. Ну, Арбат. Нічога асаблівага - лаўкі, кабакі, пара-тройка музыкаў. Ну, Цвярская, машыны дарагія шэрагам стаяць. Сталінскі ампір. Крэмль і Чырвоную плошчу паглядзелі звонку, бо цар адказваў на пытанні і ўсё перакрылі. Васіль Блажэны прыгожы. ЦУМ абы што.
Але ж я кажу, мо, не з тымі, не тое, не ў той час?..
адкрыцці,
уражанні,
падарожжы