Пра музыку

Jan 21, 2018 18:16

З цягам часу людзі змяняюцца. Хоць і кажуць, што не. Можа быць, не цалкам, але ў вызначаным плане, безумоўна, ёсць некаторыя рухі. Вось узяць музыку.
Раней я такі жанр як "рэп" не прызнаваў. Не лічыў, што гэта нешта вартае (за нейкім выключэннем кшалту Эмінэма ці Лінкін Парка, пары беларускіх песенак). Але ў дадзены момант існавання ў мяне такі псіхалагічны стан, што на мінулым тыдні я слухаў Гуфа і Басту. Сам не веру. Але, ведаеце, магу з упэўненасцю сказаць, што параўноўваць розныя стылі музыкі - гэта як параўноўваць яблык і грушу, ці тамат і агурок. І пры адпаведным настроі можна слухаць як Cradle of Filth, так і Гуфа, як SUM41, так і ATB. І, дарэчы, гэта ні аб чым не сведчыць. Маю на ўвазе, што неаднойчы чуў, як "кепска" слухаць розныя жанры, і як "крута" быць фанатам аднаго.

думкі, музыка, заўвагі

Previous post Next post
Up