Apr 06, 2008 19:23
Рэнэ Філамбэ
Цывілізацыя
Яны адшукалі мяне ў маёй спрадвечнай
і змрочнай халупцы з бамбуку.
Яны адшукалі мяне,
апранутага ў сьмярдзючыя скуры,
мяне, які ня ўмеў гаварыць па-іхняму
які заліваўся сьмехам, як струмяні вадаспаду,
які любіў
чорных багоў,
тамтамы
і амулеты…
- Ха! Першабытны! Гаротнік! - сказалі яны
і ўзяліся за справу.
І вось на маю галаву паліўся халодны душ
балбатні і кніжных сентэнцыяў.
А потым
мяне ўвапхнулі
ў цесны касьцюм
з чужога пляча.
А потым
мне ўпырснулі ў кроў,
у чыстую, сьветлую кроў маю,
здраду, і сквапнасьць,
і алкаголь,
і распусту,
гатовасьць за шэлег прадаць
сябе і братоў сваіх…
Ур-р-а! Зірніце, які я прыгожы -
чалавек
цывілізаваны!
мяжа Афрыкі