Жаночая вечарына ў Мінску! 03.08.2012 з "NAKA"

Aug 02, 2012 14:25




Рок-бэнд "NAKA", Аксана Пагодзіна і Сяргей Андросенка запрашаюць на культурную жаночую вечарыну!

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» запрашае на самую спякотную і незабыўную жаночую вечарыну гэтага лета.

Свая кампанія, атмасфера любові і ўтульнасці чакаюць Вас.

3 жніўня (пятніца) ў мінскім "Клубе 6_А" на нашай вечарыне ўпершыню выступіць гурт «Naka». Аб гэтым гурце, яе удзельніках, яе песнях можна гаварыць і пісаць доўга, але коратка апісаць гурт «Naka» - дык гэта апісаць Джэніс Джоплін на апошнім прыпеве «One Good Man». Яны не падобныя ні на каго, іх музыка - шчырая і арыгінальная, іх тэксты пранізлівыя і глыбокія, гэта не проста рок, гэта моманты ісціны.

Вечарынка стартуе 3 жніўня (пятніца) а 23.00 у «Клубе 6_А», па адрасе Партызанскі праспект, 6а.

Кошт уваходу: 70.000 беларускіх рублёў.

Уваход па спісе “ГейБеларусі” вольны.

Інфармацыя па тэлефоне: +37529 8630000

Уваход для асоб ад 18 год.

Сустрэча УКантакце: http://vk.com/womensparty_gaybelarus_2012

вечарына, Менск, ЛГБТ

Previous post Next post
Up