Маскоўскі гей-прайд 2011 быў поўны сапраўдных герояў!

May 29, 2011 16:51

Маскоўскі гей-прайд 2011 выклікаў учора вялікі розгалас у СМІ. Супрацьстаяць Прайду выйшлі сотні нэанацыстаў і праваслаўных фанатыкаў. Былі збітыя і брутальным чынам затрыманыя ўдзельнікі Прайда, героі ЛГБТ-руху Расіі і свету агулам.

Сам арганізатар Маскоўскага гей-прайда 2011 Мікалай Аляксееў на Прайдзе не з'явіўся, кажуць, напярэдадні падвярнуў нагу, калі зыходзіў з аднаго шоў.

Героі Маскоўскага гей-прайда 2011 для мяне:

1. Цім, сапраўдны чалавек.



2. Невядомы мне хлопец з вясёлкавым сцяжком насупраць мэрыі Масквы. Нятхняе!



3. Аляксей Кісялёў таксама мужны хлопец.



4. Дзве бясстрашныя дзяўчыны. Алена Касцючэнка, журналістка і яе сяброўка Ганна Аненкава, фінансавы аналітык па нафтагазу. 



5. Луі-Жорж Тан, Прэзідэнт Камітэта Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі.

так_быць_не_павінна, Масква, гонар, ЛГБТ

Previous post Next post
Up