Пра Уладзіміра Мацкевіча і яго гамафобіі

Apr 25, 2011 17:42

Яшчэ да свайго ад'езда ў еўрапейскую вандроўку-прыгоду, наведаў у Мінску 11-12 красавіка ў якасці кіраўніка праваабарончага праекта "ГейБеларусь" нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства  "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні".

Адным з ідэолагаў мерапрыемства з'яўляецца заўважаны ў 2008-2009 гадах у абразлівай і грубай гамафобіі зараз кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

У красавіку 2008 Уладзімір паставіў у адзін шэраг "перавертняў у пагонах", "святароў-педафілаў", "сіліконавыя сіські" і "аднаполыя сем'і".

Уладзімір Мацкевіч: "Однополой семьи не существует. Геи сходятся и расходятся. И это органичный для них образ жизни. Не фиг выпендриваться и подстраиваться, чтобы быть как все, типа и секмья у нас есть. Гейская закомплексованность враг. И именно поэтому нет и не будетт никогда однополой семьи. Если вы действительно хотите быть самими собой, не мимикрируйте, чтобы быть "как все". И не пропагандируйте свое, как пригодное для всех".

Уладзімір Мацкевіч таксама выказваў меркаванне, што "гомасэксуалізму пачалі вучыць!".

Троху пазней, у траўні 2008, сп. Уладзімір выказаў думку, што "гомосексуализм появляется в результате воспитания или психической травмы в детском возрасте".

Але ўжо 11-12 красавіка 2011 Уладзімір Мацкевіч сядзеў у адной залі з гей-актывістамі, мной і Сашам Палуянам, і нават змог прамовіць словазлучэнне "сэксуальныя меншасці". Напэўна, гэта прагрэс.

Дарэчы, мы з Сашам былі дастаткова актыўныя ў працы нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

выснова, гамафобія, гомасэксуальнасць, жыцьцё

Previous post Next post
Up