Размаўляў учора з сябрам, чый родны брат служыць у Мар'інай Горцы. Спецназавец ёпта... Сябар заўсёды ганарыўся сваім братам.
Задаю пытанне: "а твой брацельнік таксама нас разганяў?".
"Да, ён быў там", - адказаў ён проста.
Тут я пачаў яму з іроніяй казаць аб тым, што гэта ганьба на ўсю сям'ю і сорам мець брата, які ўдзельнічаў у здушэнні мітынга супраць свабодных і справядлівых выбараў....
Мой сябар пачаў абараняць свайго брата, хаця сам быў на Плошчы як і мы ўсе, маўляў, мы самі вінаватыя - палезлі на Дом Урада і пачалі нішчыць маёмасць...
Безумоўна, я быў больш пераканаўчым. Сказаў, што, напэўна, Варвара Красуцкая, наша агульная сяброўка, якая
зараз ляжыць з сустрасеннем мозга, вельмі вясёлая, пазітыўная, але хрупкая дзяўчына, хацела да смерці пабіць усіх, падпаліць усё і захапіць усё, што застанецца....
Працяглы час размаўлялі. Але ў канцы размовы хлопец папрасіў, каб я не казаў сябрам, што ягоны брат удзельнічаў у разгоне і збіцці мірных дэманстрантаў... Бо яму сорамна.
Такая гісторыя адной сям'і.