Эканамічны гурток Фаланстэра працягвае сваю дзейнасць. У снежні мы пераходзім ад тэорыі да практыкі.
На апошняй сустрэчы мы вырашылі паспрабаваць стварыць дадатковую лакальную валюту, бо гэта актуальна ў наш час моцнай нестабільнасці рубля і іншых нацыянальных ды сусветных валют. Лакальная валюта стымулюе развіццё ўнутранай эканомікі (горада, раёна, супольнасці, камуны) і закладвае ў дзеянні людзей прынцыпы ўзаемадапамогі і абмену, а не сквапнасці і назапашання.
Прыкладаў усталявання і развіцця лакальных дадатковых валют на сённяшні момант - некалькі тысячаў па ўсім свеце.
Такім чынам, на бліжэйшай сустрэчы экнамічнага гуртка 6 снежня мы звернемся да вывучэння найбольш паспяховых сусветных прыкладаў.
Далучайцеся да вывучэння і выбара прыклада нашай лакальнай валюты!
Дзе: вул. Захарава, 77а, пам. 1н, пакой 2б
Калі: 6 снежня, 19:00
Тэлефон: +375 29 7530312 (Сяргей)
e-mail: siaroja@gmail.com