Што рабіць? Частка 2.

Jun 15, 2011 13:02

У папярэдняй нататцы я падзяліўся думкамі, што не варта рабіць увогуле і першасна, каб выйсці з сённяшняга палітычнага і эканамічнага крызіса. Але, што ж рабіць?

Спярша трэба выйсці за тыя кіраваныя рамкі выбару, якія нам навязваюць зверху. Што мы чуем з вуснаў палітыкаў, аналітыкаў і эканамістаў? Трэба зрабіць выбар паміж квітнеючай, справядлівай рынкавай эканомікай і загніваючай сацыяльнай/камуністычнай (ўстаўце любы прыметнік і тэорую па густу). Справа ў тым, што пры любым ладзе, як яго ні назаві, і як прыгожа ні апішы, ёсць групы насельніцтва, а тое і цэлыя краіны, чый жыццёвы ўзровень вышэйшы за іншых. Не думаю, што гэта залежыць выключна ад працаздольнасці людзей. Хутчэй справа тут у тым, што адны эксплуатуюць і падначальваюць іншых. Паўсюль усталявалася іерархія. Напрыклад, насельніцтва ЗША мае высокі ўзровень жыцця за кошт нізкага ўзроўня краін Азіі, Афрыкі і г.д. Унутры ЗША існуюць банкіры, ўладальнікі карпарацый, якія ў дадатак яшчэ эксплуатуюць і ўласны народ. Тое ж самае і ў нас. На ўзроўні дзяржавы мы пакуль яшчэ не патрапілі пад падначаленне мацнейшых суседзязў (блізкіх ці далёкіх), але ўнутры краіны ёсць тыя, хто нажываецца на працоўных.

Тое ж самае адбываецца з выбарам палітычнага ўкладу. Што мы чуем? Давайце скінем дыктатуру і ўсталюем дэмакратыю! Так, апошняя знешне больш гуманна да сваіх апанентаў. Але ці дапамагае прадстаўнічая дэмакратыя, якая сёння пануе на захадзе і навязваецца танкамі на ўсходзе, вырашаць праблемы грамадзян? Не! Ці дапамагае яна пачуць альтэрнатыўную думку па-за рамкамі ўсталяванага дыскурса? Слаба дапамагае... Пры дэмакратыі выбар скіраваны, і ці ёсць ён на самой справе, пытанне адкрытае.
Вось толькі два прыклада. Усе мы ведаем узорна-паказальную дэмакратыю злучаных штатаў. З вялікай помпай і адкрыта там праводзяцца выбары прэзідэнта кожныя 4 гады. Але ці можна назваць альтэрнатывай выбар выключна паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі, якія, як браты-блізняты падобныя адзін на аднаго. Многія мне могуць запярэчыць, што адрозненні істотныя, але ў іх значна больш агульнага ўсё ж, чым адрознага.
Цяпер другі прыклад. 7 гадоў таму ва Ўкраіне адбылася памаранчавая рэвалюцыя. Радасці людзей не было межаў. Усе складалі вялікія спадзяванні на новых лідараў. А што змянілася за гэтыя годы ва Ўкраіне. Жыццёвы ўзровень не палепшыўся. Так, нібы дэмакратыі стала больш. Цяпер у газетах часта пішуць пра вараўство, карупцыю, праходзяць дэманстрацыі і пікеты. Але ці змяняе гэта сітуацыю? Не.

Вось і атрымліваецца, як у тым папулярным серыяле “Паўдёвы Парк”, калі дзецям прапаноўвалі абраць лагатып школьнай спартыўнай каманды паміж “гіганцкай клізмай” і “гамбургеам з гаўном”, так і нам навязваецца думка, што трэба толькі памяняць першы твар, эканамічную палітыку на рынкавую і мы зажывем лепей не прыдумаеш. Не, не зажывем. Будзе ўсё тое ж самае толькі ў іншай абгортцы. Камусці стане лепш, камусці горш. Хтосці іншы здолее скарыстацца з усталяванага ладу. А агульны ўзровень жыцця не факт, што падвысіцца, а хутчэй наадварот.

На маю думку, умовы жыцця на той ці іншай кропцы планеты залежаць не ад таго, пра што нам распавядаюць СМІ, а ад нечага іншага. Таму першым крокам павінны быць выхад за рамкі кіраванага выбару.

Другім крокам павінна стаць спроба данясці гэтую думку да сваіх сяброў, родных, суграмадзян і г.д, што я зараз і раблю =) У гэтым плане мне вельмі падабаецца сайт ctrl-f-ekanomika.info, які я не перастаю рэкламаваць. Калі яго ўважліва чытаць, то ён выводзіць за рамкі кіраванага дыскурса.

Ну а трэці крок - вывучэнне таго “чагосці іншага”, тых рэальных законаў па якім жыве сённяшняе насельніцтва планеты. Таксама вывучэнне магчымых альтэрнатыў, якія знаходзяцца па-за сённяшнімі рамкамі.

Пра тое, як я рэалізоўваю трэці крок, і якія праблемы мне бачацца ў гэтым накірунку, чытайце ў наступнай нататцы.

думкі, эканоміка, палітыка

Previous post Next post
Up