Oct 21, 2010 06:53
Здзіўляе праяўленая на гэтых выбарах безхрыбетнасць людзей. Усе ведаюць, што за вылучэнне Лукашэнка кандыдатам у чацьвертыя прэзідэнты РБ ужо сабраныя больш за мільён подпісаў. Што гэта? Гэта сапраўдная падтрымка людзей дзеючага прэзідэнта? Не, гэта пафігізм беларусаў. Я ня буду зараз даваць спасылкі на факты, якія былі агучаныя ў інтэрнэт-выданнях, а прывяду свае.
1. Сябруку, які працуе па размеркаванню на гомельскім заводзе, патэлефанаваў начальнік. Запытаўся нумар пашпарта, які сябр ведаў на памяць, і дэстанцыйна запісаў яго подпіс за вылучэнне Лукашэнка. І пофігу, што сябр не распісаўся сам, а начальнік хутчэй за ўсё не знаходзіўся ў ініцыятыўнай групе.
2. Сястры і ўсяму архітэктурнаму факультэту дэкан сказаў прынесці пашпарты і настойліва парэкамендаваў падпісацца за саміведаецекаго, бо саміведаецешто будзе з вамі і з намі, калі не пагадзіцеся. Ну і на наступны дзень яна, як і абсалютная большасць, прынесла свай пашпарт.
3. І апошняе - знаёмая настаўніца ў вёсцы, якой даведзены план сабраць 300 подпісаў... І яна выконвае яго ўсімі праўдамі і няпраўдамі!
Рэжым стварыў і адладзіў за 16 гадоў механізм паўнейшага падпарадкавання. Гэтая дзяржаўная машына пабудаваная на страху і пафігізму, які з малых гадоў закладваюць у кожнага вучня беларускай школы, а да гэтага савецкай. Вось і атрымліваю на пытанне, чаму вы прымусова падпісваецеся за Лукашэнка, аднолькавы адказ: “Да, потому что работа важней, чем не выбранный мной кандидат) А сейчас такая ситуация, что и без всяких подтасовок большинство проголосует... Согласен, как факт - это нечестный сбор подписей... но ведь не подписавшись - ты как бы подводишь и коллектив, и начальника - а это давит уже на совесть, а не на гражданское сознание”.
Вось так вось! Пофігу, што працу пры жаданні можна знайсці іншую! Пофігу, што начальнік робіць супрацьпраўныя дзеянні, якія трэба ўскрываць і не падтрымліваць іх! Пра гэта ніхто ня думае, бо няма ў нас такой каштоўнасці, як свабода! Усім на гэта насраць!
Я ўж ня ведаю, што можа ўзрушыць беларусаў, але гэта страшна, бо з намі можна рабіць усё, што заўгодна, а мы будзем ня супраць... У нас жа няма прынцыпаў і каштоўнасцяў