Leave a comment

zaranok May 3 2010, 18:23:00 UTC
Раз пайшла такая п'янка )) З усёй адказнасьцю заяўляю, што кампанія "кандыдата ад БХД", які стаў дэпутатам у Асянкаўскі сельскі Савет у Горацкім раёне, РАБІЛАСЯ РУКАМІ НЕ СЯБРАЎ ГЭТАЙ ПАРТЫІ.

усю кампанію ад пачатку і да канца рабілі горацкія актывісты, перадусім, прыхільнікі Мілінкевіча. мы гэта рабілі, таму што гэта наш рэгіён, за які мы хварэем душой. дзялёжка на партыі, а асабліва ў такой грубай форме, як у гэтым матэрыяле - абсалютна НЕПРЫМАЛЬНАЯ. калі мы, безумоўна, хочам перамогі, а не панты пакалаціць.

хто ўдзельнічаў хоць у якіх выбарах, той ведае, колькі часу і розных глупых папераў вымагаюць рэгістрацыя ініцыятыўнай групы, збор подпісаў, запаўнеьне дэклярацыяў, рэгістрацыя кандыдата, складаньне праграмы і бла-бла-бла.

Дык вось за цяперашняга "дэпутата ад БХД" ніводнага подпісу не сабраў ніводзін сябра гэтай партыі. сябры БХД удзельнічалі толькі ў тым, што прыехалі і раздалі ЧАСТКУ падрыхтаваных НАМІ, змакетаваных, прывезеных да месца раздачы агітацыйных матэрыялаў.

трэба мець хаця б не сумленьне, а здаровы глузд, каб разумець, што трэба разам трымацца, а ня шпількі адно аднаму ўстаўляць.

Reply

siarhiejsalas May 3 2010, 18:34:10 UTC
А Барысаўшчыну так накрыла магутнай хваляй БХД, што я нават ані на хвалі, ані пад хваляй не заўважыў аніводанага (!) кандыдата ў дэпутаты ад БХД, нават пародыю на кандыдатаў не прыкмеціў. Іншым рэгіёнам з пародыямі, магчыма, больш пашанцавала :)

Reply

zarembiuk May 3 2010, 19:05:10 UTC
+ 1000 Illia.

Reply


Leave a comment

Up