Apr 08, 2010 18:29
Здавалася, няма нічога прасьцейшага, чым зрабіць мне фрызуру. Шмат - машынкай, троху - нажніцамі і прыгожы “скафандар гатовы”. Але ж цырульніцы ўмудраюцца кожны раз напартачыць. І так ім тлумачыш і гэтак, ледзь не да мілімэтра дзе, што і як павінна быць, але ж не! У 80% выпадкаў выходжу абалванены як мазырскі жаўнер.
Карацей кажучы, баюся я цырульняў, а асабліва цырульніцаў у цырульнях. Ці то ім досьведу не хапае, ці то злосьць сваю сямейную так спаганяюць, ці то халтураць - ніяк не магу зразумець, але я перакананы, што самыя найлепшыя зухі ў гэтым рамястве менавіта мужчыны.
…Я расстроены. Даўно ў мяне не было такога “качана” на галаве як зараз. “Может у вас студенческая скидка есть?”, - запытался касірка, калі я дастаў зь кішэні 8.500. “Хіба я ўсё яшчэ падобны на студэнта?” - “Сейчас подобны”. Пасьмяяліся. Касірка - весела, я - сумна.
Добра, што пахаладала, можна будзе шапку апрануць - "качан" прыкрыць...
маленькія прыкрасьці жыцьця