Вельмі класна, калі кіроўца таксоўкі замест таго, каб паліць у салёне, чытае кніжкі. Няхай нават такія як “С поролем горкома” Ляшчэні.
Не, вы ж нічога не падумайце - кіроўца - малады мужчына ў самым росквіце душэўных і фізычных сілаў, не адстаўнік, каб памятаць пра гаркамы. Катаўся нават у Сілічах на лыжах, хоць і скардзіўся на дарагавізну. Перажываў, што патрыманыя іншамаркі падаражэюць, але выказаў упэўненасьць, што народ прызвычаіцца да расейскіх аўто. Карацей, вельмі крытыкуе Лукашэнку, але так, ведаеце, вельмі па-беларуску: “Если бы Россия захотела, батьки бы давно уже не было. Но Россия не хочет… А белорусы, как говорится, памяркоўныя. Их душат, а они встают, их душат, а они опять встают. Но не протестуют…”
Вельмі інтэлігентны з выгляду кіроўца. Нават, здаецца, з рымкім профілем…