Апазыцыя патрэбная!

Dec 25, 2009 22:07

Усё ж якая-ніякая, але апазыцыя вельмі патрэбная.

Нягледзячы на сьвята, давялося мне цэлы дзень адпрацаваць. Нават зацягнуць на трэці паверх новыя міжпакаёвыя дзьверы. Недзе паміж першым і другім паверхамі мяне ў цемрыве прыпыніў сусед з сабачкам: “А почему вы свет не включите в подъезде? …Ну, как же задолбали эти чертовы лукашисты - постоянно свет в подъезде выключают. Все экономят и экономят, не наэкономятся никак! Объявления срывают, лифт отключают!..”

І выгаворваўся чалавек мне ня проста так, а менавіта як галоўнаму апазыцыянэру пад’езда, з душой і надрывам. Вось для такіх выгаворваньняў мы, мабыць, яшчэ і патрэбныя. Як мінімум… Ну і на тым дзякуй! :)


Печы, about me

Previous post Next post
Up