“Я Ольга! Никакая я не Вольга!”

Dec 08, 2009 15:48

Запаўняў фарумляр на атрыманьне новага пашпарту. Разгаварыліся з пашпартысткай пра беларускую мову і Беларусь. Украінка з-пад Луцку. Распавяла пра свае першыя ўражаньні ад Шклова, Магілёўшчыны, Барысава: “Серые дома, все деревянное. И как здесь люди живут? У нас же все в цветах, красиво, дома красочные. А потом привыкла. А мова беларуская нравится, и вы так красиво разговариваете. Люда! Люда, иди сюда, послушай, как красиво по-белорусски говорят!”

Запытаў, ці былі праблемы з запаўненьнем фармуляраў па-беларуску, ці адмаўляўся нехта. Зь цяжкасьцю прыгадала адзін эпізод, як адна дзяўчына катэгарычна адмаўлялася пісаць сваё імя па-беларуску: “Я Ольга! Никакая я не Вольга!” Так і запісала сябе “па-беларуску” Ольгай. У выніку яе фармуляр у Менску завярнулі назад. Давялося перапісваць :)

А ўвогуле, мяне на сьмех разьбірае, калі дзяўчыны з аплёмбам даказваюць, што яны ніякія не Натальі, а Наталіі, ці наадварот. Але скуль той аплёмб не разумею, хоць забіце :)

ЗЫ. Спадзяюся ад гэтага майго лытдыбру ніхто на гэты раз не пацерпіць.

Барысаў, мова, размовы, Борисов

Previous post Next post
Up