Leave a comment

zaranok November 30 2009, 14:24:38 UTC
напісана добрай літаратурнай мовай )

Reply

alehmackievic November 30 2009, 19:25:21 UTC
Згодны. Наконт мастацкай аформленасьці тэксту - ніякіх пытаньняў. Наконт адзнакі - вельмі змрочна. Я б сказаў - залішне. Пэўна, так і трэба, бо жанр, так бы мовіць, абавязвае. У іншым выпадку тэкст быў бы нечытабельны. Таму рэчаіснасьці і тэкст разышліся.

Reply

zaranok November 30 2009, 19:48:44 UTC
Так, было б занадта проста вырашыць "беларускую дылему", калі б усё было гэтак відавочна нават для невялікага кола жыхароў ну, хаця б, Менску. Але ж сьвет - ня чорна-белы, часам даводзіцца згаджацца, што ня ўсё ўжо і кепска ў гэтым княстве Мордэра )))

Reply

siarhiejsalas December 1 2009, 07:57:46 UTC
Думаеш, разыйшліся кардынальна?

Reply

alehmackievic December 1 2009, 09:59:16 UTC
Думаю, так. Заўсёды пачынаю параўноўваць сучасную Беларусь зь якім-небудзь эўрапейскім монстрам 20 ст. Прыкладам, зь Нямеччынай часоў фашыстаў. Альбо зь гішпанцамі часоў Франка. Беларусь і беларусы - ня вырадкі. У нас дасьпевае працэс нацыяўтварэньня, да таго ж мы вучымся жыць у самастойнай краіне. Так, працэс у шмат чым выродлівы. Але не безнадзейны. Але гэта, прынамсі, да чыстага мастацтва ня мае ніякага дачыненьня. Геніяальныя Бальзак і Заля, думаю, маглі б напісаць раманы-трагедыі й у сучаснай Францыі.

Reply

siarhiejsalas December 2 2009, 04:37:51 UTC
Але ж пісалі раманы-трагедыі Бальзак і Заля ў сучаснай ІМ Францыі. Таму ня варта баяцца раманаў-трагедыяў у сучаснай Беларусі. Наадварот варта задумацца. Мне не цікавая думка тых, хто прыяжджае ў Беларусь і рохкае ад задаваненьня, што ў Мінску вуліцы чыстыя і гаруе "нам бы вашага Лукашэнку"

Reply

siarhiejsalas December 1 2009, 07:39:45 UTC
І вельмі вобразна

Reply


Leave a comment

Up