Культура чалавекаў

Jul 18, 2009 12:42


Я, канешне, разумею, што сярод чалавекаў ёсьць велькія аматары “братоў нашых меншых” - чарвячкоў, кузюрак, сьвінак марскіх і сухапутных, коцікаў, сабачак, авечак і коней. Закручвайце ім вушы ці хвасты. Рабіце ўсё, што заўгодна. Любіце, люляйце, пястуйце сваіх “братоў”, але ж не стварайце, урэшце рэшт, пры гэтым дыскамфорт  для іншых чалавекаў.

Ну, напрыклад, для такіх як я.
Іду я сабе сёньня з навушнікамі ў вушах па сьцяжыне, музыку слухаю, аб нечым думаю. Чую ззаду ўсё больш выразны брэх. Разварочваюся. Ажно пад самымі маімі нагамі зь віражу ўбівае ў пыл свае лапы пёс. Выгінае ў разьюшанасьці сьпіну, шчэрыць іклы, сьліну спускае. Я прымаю абарончую позу - у адной руцэ кулак, у другой - скураны партфэль. А сэрца тахкае…

З-за сасны нясьпешна выходзіць гаспадыня пса: “Вы ня бойцеся. Ня бойцеся. Ён не кусаецца!”

Ні прабачце, ні даруйце. Проста - “ён не кусаецца!”.

Гэта культура чалавекаў, што любяць “братоў нашых меншых”. Іншых не сустракаў.

віетнамабад

Previous post Next post
Up