a.b.c.

Jun 17, 2009 10:17

На двары ня восень, але яшчэ і ня лета, таму знаходзіцца час і для чытаньня.

а. Зборнік бацькі і братоў Топалаў “Анёл”, калі не перафарматаваў мяне, то загрузіў па поўнай праграме. Дагэтуль перабываю ў самнамбулічна-наркатычным стане. Пасьля такой кнігі (тры творы пад адной вокладкай) адмакаеш не адразу - знаходзіш у сабе глыбака схаваную больку і калупаеш, калупаеш, калупаеш… Сяргей (smatrycenka), чакаю працягу “Чэскай калекцыі”! ;)




Сьцягнута адсюль: http://community.livejournal.com/by_praha/39555.html

b. “Мэрсдэс-Бэнц” Паўла Гюле - амаль практычны падручнік для курсантаў аўташколаў. Безь яе andorac-у ані ў жысьць ня здаць іспыту па кіраваньню! А калі сур’ёзна - лёгкае, прыемнае і захапляльнае чытво. Быццам, на навюткім кабрыялеце з прыгожай дзяўчынай па аўтабане зь ветрам ляціш, ажно ўвушшу сьвішча. Раю - усім!




Сьцягнута ня памятаю адкуль :)

c. Пакідаю лінію малочнага фронту і еду на некалькі дзён туды, дзе пасьлязаўтра будзе +32-34 па Цэльсію. Кніжкі ў бок - якое можа быць чытаньне! :)

літаратура, about me

Previous post Next post
Up