Выдатна сканчваецца для мяне першы месяц 2013-га. Дачытаў зборнік апавяданняў баснійска-харвацкага пісьменніка Міленкі Ергавіча "Іншала, Мадона, іншала". ВЕЛЬМІ НАСТОЙЛІВА РАЮ ўсім, хто ўмее чытаць па-беларуску, хаця б крыху цікавіцца Балканамі, каму падабаюцца тужлівыя чалавечыя гісторыі.
Неяк пасля такіх кніг хочацца стаць лепшым, чым ёсць (ці адным словам, проста палепшаць) :)
Кніжку набыў адразу як з’явілася ў продажы. Ляжала на паліцы досыць доўгі час - роўна столькі, колькі хапіла на тое, каб пачаць адпалохваць ад сябе не вельмі прывабнай вокладкай. Але, урэшце, прыйшоў час і на яе. Дык і адарвацца ж не мог. Прыліп бы Піліпіё да "Тачак" ці "Чагінтона" :)
З маленькіх мінусаў - апяльсіны/апельсіны (тыя, хто чытаў, зразумеюць) ;)
А яшчэ пачаў шукаць мастацкія фільмы пра Балканы (Кустурыцу не прапаноўваць - глядзеў). Дык нешта няшмат трапляецца.
Перакладчыку Сяргею Шупу ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ! (гэта ж колькі файнай літаратуры так і не будзе перакладзена ніколі на беларускую, але і ахапіць неабдымнае таксама ж немагчыма)
Яшчэ раз РАЮ.