Цырульня!

Mar 10, 2009 22:34

Зноў пахаджэнні! Прыйшоў стрыгчыся ў цырульню. Выбраў такую даволі бедную на выгляд, каб дорага не плаціць. Прыходжу, а нейкая маладзіца падлогу замятае. Падумаў, што яна мяне стрыгчы будзе. Не тут тое было. Выходзіць нейкая старушэнцыя з раскудлачанымі валасамі, 3 гады нямытымі, з прапаленым тварам і ў старым-старым зялёным спартыўным касцюме часоў Савецкага Саюза, прычым самых пачаткаў яго заснавання. Касцюм той нейкі вылінялы, зашмальцаваны, у пару месцах зіяюць прапаленыя сігарэтамі дзіркі. Страх дый годзе. Падходзіць тая бабуся да мяне, пачынае стрыгчы і расказваць пра свайго сына. Маўляў, яна так молада выглядае, што ўсе яе прымаюць за дзяўчыну яе сына ("Давай залівай! - думаю, а сам толькі гмыкаю, што, маўляў, я згодзен). А бабця не перастае сябе хваліць: "Проша пана! Мой сын так мяне хваліць. Кажа мне, што я так молада выглядаю, бо апранаюся ў моладзевым стылі, так НА СПАРТОВА!" Я яшчэ раз акінуў вокам яе спартыўны строй і зарагатаў. Не стрымаўся. Яна нейкім спалоханым позіркам паглядзела на мяне, але падстрыгла нармалёва. Мне тое "НА СПАРТОВА" доўга з галавы не выходзіла. Успомню і смяюся сяджу сабе.
Previous post Next post
Up