Feb 14, 2009 14:08
Здалі сесію. Вырашылі пайсці на піццу, адзначыць, піва выпіць. Я кажу Жэні: "Жэня! Ты галоўнае нічога не кажы ў піцэрыі, бо ў цябе акцэнт ня польскі. Будзеш толькі ўвагу да нас прыцягваць. Я сам усё замоўлю". Прыйшлі, курткі разлажылі, сядзім. Падлятае афіцыянтка: "Што панам? Што панам?"
Я такі чысценька па-польску: "Піцца і два піва". Яна: "Бочка?" Матка, як я перапалохаўся, што яна зараз прыкоціць цэлую бочку піва, я раз так бачыў, што нейкія мафіёзі замаўлялі ў адным шынку. Сапраўдны шок! Гэта ж у мяне грошай ня хопіць! Вось тут будзе сапраўдная ганьба! Я аж занямеў. А афіцыянтка: "Бочка ці бутэлька?" Яна пыталася, якое піва я хачу - з бочкі ці ў бутэльцы. З палёгкай уздыхнуў...