Feb 09, 2009 22:15
Прыходжу да знаёмых палякаў. Там сядзіць законная сястра (манашка, для тых, хто ня ў тэме). Я ёй падаю кубак з гарбатай. Кажу па-польску: "Проша сёстры". Яна ведала, што я з Беларусі, а сама паходзіла з Расіі, як пазней аказалася. Хочучы мне спадабацца, відаць, і зрабіць прыемнасць, звяртаецца такая дзелавая па-руску салодкім галаском: "Проше сёстры, проше сёстры, да можно по-русски, здесь все свои". Яна спадзявалася нястрыманай радасці і бязмежнага энтузіязму ад першага гуку рускай мовы, я ж і вухам не павёў. "Можэ цукру?" - зноў да яе па-польску. Яна вочы вылупіла і абламалася: "Ты што? Не з Беларусі?!..."