З нагоды пераходу НН на афіцыйны правапіс :)

Dec 03, 2008 17:02

Барыс Віян. Сюрпрыз-вечарынка ў ЛеабіляПавекі Фалюбэра Сансанэта, у якія напрасткі біў зыботкі ( Read more... )

Leave a comment

Comments 23

chareuski December 3 2008, 20:23:39 UTC
:)сьветлыя згадкі з сабойты прывёў...
справа ўжо ня ў правапісе, па вялікім рахунку, а ў тым, што гэткіх перакладаў сёньня няма дзе пачытаць наогул...

Reply

shupa December 3 2008, 20:31:32 UTC
Ну, я думаў не пра правапіс, а пра тую НН...

Памятаеш, як я табе (ледзь не) сарваў сустрэчу з выбарцамі, і табе давялося маляваць “Ня зломіш?” :)

Reply

chareuski December 3 2008, 20:51:22 UTC
:))) Ну і памяць у цябе! Давай мэмуары пішы! СРОЧНА!!! А то, бачыш, як бывае))))

Reply

shupa December 3 2008, 21:00:42 UTC
Хіба на нумар той можна забыцца? :)

Я прыйшоў вычытаць палосы, а вы падрыхтавалі нейкі ціто “віцебскі” ціто “магілёўскі” нумар. Празь які дзень пасьля рэфэрэндуму. Я сказаў - на месьце чытача я пасьля такога больш ня ўзяў бы газэту ў рукі. Вы надзьмуліся, але пачалі перарабляць. Ты меўся ехаць ужо ўвечары - давялося адмяніць. Дубец згадзіўся толькі, калі праставілі таксоўку. Я сеў і пераклаў “Чалавек натоўпу”. Але тры дні са мной не размаўлялі. :)

Reply


chareuski December 4 2008, 05:45:56 UTC
Вой, я зараз заплачу...;

Reply

antanian December 4 2008, 07:25:37 UTC
нейкі ты хуткі на сьлёзы.

Reply

chareuski December 4 2008, 07:41:38 UTC
Здароў, Андрэй! Ты ўсіх мудрэй!
Сэнтымэнтальны я стаў, як, разумеш, малады бацька... Бывалі дні вясёлыя! Слаўна час свой правялі! Ці ня так?

Reply

antanian December 4 2008, 14:03:00 UTC
Здароў Сярога.
Дні бывалі вясёлыя, але ж вы неяк усё гэта падкрэсьлена не цанілі. Я і цяпер слаўна час праводжу.

Reply


andorac December 4 2008, 08:32:15 UTC
Ці можна перадрукаваць на сайце са спасылкай на Ваш блог?

Reply

shupa December 4 2008, 08:41:23 UTC
Не. Пакуль у вас у газэце або на сайце ня зьявіцца выбачэньне ў такой форме, якую я прыму - ніякіх кантактаў, згадак або перадрукаў.

Reply

antanian December 15 2008, 15:28:53 UTC
гм. а ў мяне было ўражаньне, што НН належаць усе правы на гэты пераклад. гл.
"Барыс Віян. Сюрпрыз - вечарынка ў Леабіля"

Reply


Leave a comment

Up