рукі абрываць

Nov 07, 2012 22:39

Чытаем уголас Караткевічавага Хрыста. Кавалак чэскага перакладу, пасьля той самы кавалак у арыгінале.

Спачатку пераклад:

…jeho ústa se dotkla čehosi nevýslovně hebkého, jemného, sladkého, opojného, po čem toužil celý život. Oba zvolna padali do trávy. Jednotlivá stébla mu plula před očima, přibližovala se, až znehybněla. Snad se otřásla celičká země, když dopadli na měkký zarosený travník, a v záplavě nesmírného štěstí se nad nimi otevřela nebesa...

І мне робіцца сорамна за гэтую софт-порн графаманію. Няўжо Караткевіч так мог!

Ну, глянем - што ж там было...

…вусны ягоныя прыпалі ўжо да чагосьці, і гэтага ён чакаў усё жыцьцё, і паплылі бліжэй да ягонага аблічча травы і спыніліся, а пасьля, празь незьлічоныя стагодзьдзі, здрыганулася зямная цьвердзь.

Ляцелі аднекуль галасы, чуліся за мурам крокі, сьмех і гукі лютні. У зьзяньні месяца засьпявалі маладыя галасы:

Глог у цямноцьці сіні
На Замкавай цьвіў старане,
Калі на падвор'е дзяўчыны
Дзівосны прыйшоў ганец.
Сказаў ён ёй: “Кахаю”,
Зь любоўю сказаў і тугой.
І засьпявалі на небе:
“Дзяўчына, Пан Бог з табой”.

Ціхі голас казаў, што нехта любы, мілы і каханы. А над усім гэтым у месячным дыме распасьціралася бяздоннае неба, і мігцела ў ім то белая, то сіняя, то вясёлкавая зорка.

Ну б яшчэ зразумеў, каб перакладчык толькі выкінуў тое, з чым ня справіўся. Але паглядзіце тую ванітную адсябяціну, што гэты дзед дапісаў! (у тэксьце выдзелена тлустым)

Спадзяюся, што ён трапіў у перакладчыцкае пекла...
Previous post Next post
Up