Хто чытае пераклады?

Sep 10, 2012 17:30

А дарагія фрэнды. Скажыце, хто з вас прачытаў кнігу “Іншала, мадона, іншала” Міленкі Ергавіча, якую я перакладаў амаль два гады і якая мне вельмі дарагая? Ну я чыста зь цікаўнасьці ( Read more... )

Leave a comment

rycyna September 10 2012, 15:39:00 UTC
Ну, каб вы рэклямавалі яго як Бахарэвіча, то мо і я дабрыў бы да кнігарні. Найдзіце сабе свайго Шупу наверна.

Reply

shupa September 10 2012, 15:42:52 UTC
Гэта ня толькі яго, але й сябе, а гэта неяк няёмка. Але каб знайсьці - ну вось і шукаю :)

Reply

vadim_i_z September 10 2012, 15:49:40 UTC
+1 :-)

Reply

shupa September 10 2012, 15:52:49 UTC
У Эўропе - гэта самы перакладаны пост-югаслаўскі пісьменьнік апошняга дзесяцігодзьдзя.

А ў Беларусі (бо ў Расеі...) яго ніхто ня ведае, “трэба рэклямаваць”... Грусна эта.

Reply

shupa September 10 2012, 15:55:43 UTC
rycyna September 10 2012, 16:00:54 UTC
На фотцы пупс нейкі. А раскажыце, што вы дзелалі там с арабізмамі? Дзеля інтрыгі...

Reply

shupa September 10 2012, 16:03:53 UTC
З арабізмамі і турцызмамі - залежыць ад сытуацыі. Калі гэта крутыя рэаліі - то пакідаў з тлумачэньнем. Але такога мала. Часьцей за ўсё гэта звычайныя для басьнійскай мовы і кантэксту словы, дык тады перакладаў “звычайнымі” словамі, а кампэнсаваў згушчэньнем гэтага кантэксту - лякальнага, гістарычнага, асабовага.

Reply

rycyna September 10 2012, 16:05:26 UTC
Ага, дзякуй. а фоткі аўтара с акраваўленым ятаганам нету случайна?

Reply

shupa September 10 2012, 16:06:09 UTC
Аўтар харват, у іх іншая зброя.

Reply

rycyna September 10 2012, 16:12:31 UTC
Ага, а тады ў гальштуку ў шахматы? І пусьць прыедзе ў такім у наш горад. А каго ён чытаў із нашых клясыкаў?

Reply

shupa September 10 2012, 16:14:46 UTC
Ага.

Клясыкаў не чытаў, бо беларуская літаратура ніколі ні на якую югаслаўскую мову не перакладалася (апрача пары вершаў).

Reply

rycyna September 10 2012, 16:21:12 UTC
Вот і дарэмна. Пачытайце яму штонебудзь перад прыездам, а то будуць спрашываць. Ага, і пасьледняе, калі дазволіце. Кем аўтар работаў да развала сваёй вялікай страны?

Reply

shupa September 10 2012, 16:41:14 UTC
Пісаў сьцяхі і прозу і артыкулы жыватрапешчушчыя.

Reply

rycyna September 10 2012, 16:47:21 UTC
Дзякуй за размову. І ўсёткі - не на яго сьціхі случаем песенька:http://www.youtube.com/watch?v=uw1eIEwtd9w ?

Reply

shupa September 10 2012, 18:46:00 UTC
асьцярожней з гэткім...

Reply


Leave a comment

Up