Jan 20, 2012 09:27
Да чаго зводзіцца ўся "літаратурная дыскусія".
Бахарэвіч робіць перагляд літаратурнай клясыкі і вызначае свой НЗ, "залаты фонд", які варта ўзяць з сабой у ХХІ стагодзьдзе. Паводле тых эпізодаў "Гамбурскага рахунку", якія ўжо зьявіліся, там - Багушэвіч, Баршчэўскі, Купала, Колас, Багдановіч, Гарэцкі, Бядуля, Дубоўка (ня буду пералічаць усіх - хто хоча, знойдзе).
Але раптам зьяўляюцца Скобла, Сітніца, Дранько-Майсюк, Пацюпа, Лабадзенка, Адамовіч, Садоўскі і прымкнуўшы к ім Сідарэвіч (ня буду пералічаць усіх - хто хоча, знойдзе) і ўсчынаюць крык: А як жа "Рака Арэса"? Які ж беларускі літаратурны канон без "Ракі Арэсы"?
Гадоў наццаць таму яны пасьпяхова адбілі атаку Дубаўцовага "Ружовага туману". Цяпер нехта зноў згадаў пра ачышчэньне ад "Рэкаў Арэсаў" - і зноў стаяць да апошняй кроплі савецкай крыві.