Лідэр КХП-БНФ працягвае выкрываць агентаў Масквы і КДБ у беларускай апазіцыі. І калі раней Зянон Пазьняк казаў пра гэта агулам, то цяпер пачаў называць прозвішчы.Сярод агентаў названы новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Такія выкрыцці прагучалі ў ягоным завочным выступе на апошнім Сойме партыі.
"Перамены, якія адбываюцца ў расстаноўцы рэжымных сілаў пасля ўтварэння "Усходняга партнёрства”, паказваюць, што па структурнай арганізацыі, кадравым размеркаванні і дзеяннях гэтая палітыка робіцца ўсё больш безадноснай, адасобленай ад нацыянальных інтарэсаў Беларусі і ад рэальнага змагання з рэжымам увогуле”, - лічыць Пазьняк.
На ягоную думку, у апазіцыі адбылая "замена кадраў падстаўных, кіруемых і лаяльных на непасрэдных функцыянераў КДБ”.
Паводле Пазьняка, "перастаноўкі адбыліся амаль ва ўсіх грамадскіх і палітычных арганізацыях. Канчаткова захоплена "Бацькаўшчына”. Прытым такія масцітыя беларускія інтэлігенты, такія важныя акадэмікі, мастакі, дзеячы культуры пры сваёй поўнай няздольнасці да грамадскай арганізацыйнай працы нават, выглядае, незразумелі, што насамрэч адбылося. Яны, бачыце, палітыкай не займаюцца. Таму пара дзяўчынак-канторшчыц іх усіх элегантна пастроіла, узначаліла і пакінула задаволенымі сваёй безадказнасцю”.
Тут, па ўсім, Пазьняк кажа пра старшыню Бацькаўшчыны" Алену Макоўскую і старшыню Рады арганізацыі Ніну Шыдлоўскую.
Але, па словах лідэра КХП-БНФ, "калі ў грамадскім сектары гэбоўская рэарганізацыя суправаджалася інфантыльнай камедыяй, то ў палітычнай опцыі ўсё выглядала тупым фарсам”.
"Асабліва паказальным атрымаўся "прагматычны” канец "новай хвалі”, якую ўзначаліў кадравы маладзён - Янукевіч. Нядаўна група кіраўніцтва нашай Партыі (КХП-БНФ) выпадкова "застукала” гэтага хлапца ў час кантакту яго з функцыянерамі спецслужбаў. Вось гэта быў пасаж! Словам, здрабнела гэб’ё, ужо ні вушы, ні рогі схаваць не можа. Зрэшты, неабмежаваная ўлада, абсалютная ўседазволенасць і беспакаранасць уплывае на паводзіны гэтай "спец-публікі”. Некаторыя з іх ужо не надта і хаваюцца. (Можа яны паверылі, што рэжым будзе вечны?)”, - заяўляе Зянон Пазьняк.
Шчыра кажучы, Зянон мае рацыю. Нам таксама дакладна вядома аб супрацоўніцтве Янукевіча з беларускімі спецслужбамі. Таксама вядомы прозвішча іншых агентаў сярод апазіцыянераў. Гэта Юрась Губарэвіч, Ігар Лялькоў, Рыгор Костусёў, Алесь Міхалевіч, Юрась Карэтнікаў, Зміцер Шыманскі, Ўлядзімір Радзівончык, Сяргей Салаш, Павал Батуеў, Артур Фінькевіч, Алесь Зарэмбюк, Аляксей Валабуеў, Аляксей Кавалец, Алесь Таўстыка, Алесь Лагвінец, Эдуард Дмухоўскі, Зьміцер Торапаў, Павал Мажэйка, Вадзім Саранчукоў, Алесь Дзергачоў,Сяргей Рашаненя, Андрэй Цянюта, Міхал Саевіч, Алесь Пагуляеў, Яўген Патапаў, Уладзімір Чэрваненка, Аляксандр Шумкевіч, Артур Цурбакоў, Улядзімір Лабковіч, Гаўрусік Зьміцер, Меляшкевіч Юрась, Саротнік Андрэй, Берніковіч Яраслаў,Панамароў Сяргей,Ян Лагвіновіч і шмат іншых.