Хто прыдумаў беларускі нацыяналізм?

Dec 03, 2009 19:45

Беларускі нацыяналізм існуе ўжо больш за 100 гадоў. Які пазітыўны грамадскі праект - найбольш відавочнае яго ўвасабленне? Менавіта каб чыста самі нацыяналісты здзейснілі, без дапамогі Саветаў, мірканцаў, або - калі яны не хочуць такой сувязі - Гітлера (тады Калдычэва са спісу выкрэсліваем - але калі будуць настойваць, вернем).

Вось што такога ў фізічнай, або нават і ў духоўнай прасторы пабудавалі натхнёныя нацыяналістамі людзі? Каб ад нацыяналістаў была ідэя і тэхнічнае кіраўніцтва, а ад натхнёных людзей - дабраахвотна ахвяраваныя рэсурсы. Каб без уплыву "чужых, варожых сілаў”? Грэбля пад Нароўляй (у Мележа) - не іх, Нац. бібліятэка - не іх. Газэта ЛіМ? Санаторый "Іслач”? Будслаўскі фэст? Менскае метро? Трактар "Беларусь”? Смаргонскія абаранкі? "Песняры”? Гандбольны СКА? "Партызанфільм”? Цукеркі "Дары Палесся”? Балет Елізар’еўскі? Да адных яны падладжваюцца, іншыя - адмаўляюць, а дзе тыя, што за 100 гадоў (!!!) стварылі менавіта яны? Ну - што, блін, ёлы-палы? Які будынак, тэрыторыя, канцэпт, прадукт, з’ява - каб яна лічылася "этнавызначальнай”, каб была ўстоўлівай, калектыўнай, усвядомленай і пазітыўнай. Ну што? Дзе? Калі? Га, спадары? Ну, што-н. падобнае на гітлераўскія аўтабаны, у крайнім выпадку, прад’явіця.

Гэта ці не пра іх геніяльны Некрасаў прадбачліва сказаў:
Варвары! Дикое скопище пьяниц!
Не созидать - разрушать мастера.

Ёсць, значыцца, нешта ў гэтай ідэялогіі ад самага пачатку - прынцыпова дэструктыўнае. Жакерыйнае. І, што парадаксальна - у галовах нашых нацыяналістаў ("правых” або левых эсэраў, за якімі б назвамі яны ні хаваліся) цалкам адсутнічаюць базавыя катэгорыі, неабходныя для пабудовы паўнавартаснай нацыянальнай культуры!

Так хто прыдумаў беларускі нацыяналізм? Прыдумалі дэкласаваныя шляхцічы-арандатары пачатку ХХ ст., каб надурыць сваіх сялянаў, і заняць месца паноў праз дэмагогію. Разлічваючы скарміць сялянам "купальскую грамаду" - агульнасць маёмасці і сэкс. партнёраў (можа, не да канца разумеючы свае ўласныя матывы). Маўляў, "піпл усё схавае". Потым, канешне, сітуацыя выйшла з-пад кантролю, і прадажная дзеўка беларускага нацыяналізма пайшла па руках штоаз усё новых дэмагогаў. Але матывы і прынцыпы, закладзеныя бацькамі-заснавальнікамі - Умястоўскімі, Луцкевічамі, Алаізай Пашкевіч і г.д. - выдатна праглядаюцца і дагэтуль.

Резюме для тупых наци-оппов: да, наша страна много в чём отстала в социальном и технологическом плане. И именно концепции националистов, - этические, эстетические и интеллектуальные - на протяжении последних 100 (а особенно 20) лет, как бы программируют и санкционируют это отставание.

Автор: Алесь Белы

Источник: http://gorliwy-litwin.livejournal.com/

фашыстоўская хеўра, неонацисты

Previous post Next post
Up