Нацысты і нацыяналісты

Nov 24, 2009 18:22

Вось як Бартосік распавядае пра сваё "фармаванне" кнігай Алеся Адамовича "Карнікі".

"Наступнай ноччу я ўжо браў страшную кнігу з павагаю, разгортваў павольна. Як дзеці разгортваюць страшныя казкі. Гэтым разам я пазнаёміўся з Тупігам. Трыццацігадовым днепрапятроўцам, шарагоўцам карнага батальёну Мельнічэнкі, маўклівым бамбізам, які не здымаў шыняля нават у самую сьпёку. І працаваў. Ня п’янстваваў з аднапалчанамі, ня зьверстваваў попусту й без патрэбы. А менавіта працаваў. І аўтар (Алесь Адамовіч) даў мне напоўніцу пакаштаваць тае працы. Асабліва ў сцэне ліквідацыі ўсёй вёскі, што сабралася ў адной хаце. Тупіга, калі хто забыўся на зьмест, паспрачаўся з калегам, што пакладзе ўсіх адным дыскам. Як прафэсіянал, ён не любіў марнаваць патроны. І, зайшоўшы ў забітую людзьмі хату, вёў зь сялянамі пустую размову, сам у гэты час выбіраючы найбольш зручнае месца для агню. Каб націснуць на курок у самы нечаканы момант, і першымі пад кулі патрапілі дзеці на печцы. За ўвесь час чытаньня «Карнікаў» я не прысьніў ніводнага кашмару. Але сам таго не жадаючы, я пачынаў паважаць Тупігу. Сярод астатніх герояў раману - паўп’яных сьмярдзючых хахлоў, якія рабілі з забойства цяжарных жанчын забаву, інтэлігентнага масквіча-афіцэрыка, заклапочанага пошукамі апраўданьня сваім дзеяньням, эсэсаўцаў, што ня бачылі ў тутэйшых людзях людзей, толькі Тупіга выглядаў чалавекам, які ведаў цану ім усім. Чалавекам, які ў прапанаваных умовах жыцьця й сьмерці зрабіў свой выбар сЬвядома. І жыў, і працаваў згодна са сваім выбарам. Безь непатрэбнага енчаньня. Ад моманту прачытаньня я яшчэ доўгі час ня мог пазбавіцца ад таго Тупігі. Ува мне раптам зьявілася ягоная спакойная ўпэўненасьць. Быццам і мне, які ніколі ў сваім жыцьці не забіваў, вядомае тое пачуцьцё, што дорыць чалавеку кулямёт і права навесьці ягоную рулю на іншых. І апранаючы штодня цяжкія кірзовыя боты ды брудны халат, і павольна ідучы штодня па залітым сонцам заводзкім двары, і пазіраючы на свой цень, я бачыў на зямлі адбітак Тупігі ў шынялі."

http://baran.unit.by/publ/zmagary/nacysty_i_nacyjanalisty/15-1-0-68

фашыстоўская хеўра, продажные уроды, змагары, боўдзілы, неонацисты

Previous post Next post
Up