У віленскіх тралейбусах запрацаваў бясплатны Wi-Fi

Oct 09, 2010 13:53

У 15 віленскіх тралейбусах, якія ходзяць па папулярным студэнцкім маршруце № 19, зьявіўся бясплатны Wi-Fi. «Тралейбусным» Інтэрнэтам можна скарыстацца і з дапамогай кампутараў, і праз мабільныя тэлефоны, калі яны працуюць з Wi-Fi. Гэтая паслуга бясплатная для ўсіх пасажыраў, у тым ліку і тых, хто не зьяўляецца кліентамі правайдэра, які тэхнічна забясьпечыў Інтэрнэт - «MEZON».Адна з прычын усталяваньня Сеціва ў тралейбусах - імкненьне ўладаў забясьпечыць бясьпеку. У некаторых тралейбусах маршруту ўсталяваныя відэакамэры, малюнак з якіх у рэальным часе па Інтэрнэце перадаецца ў дыспэтчарскія. У кабіне кіроўцы ёсьць адмысловая сыгнальная кнопка аўдыёсувязі з дыспэтчарам, паліцыяй і службай дапамогі. Так што цяпер у тралейбусах хуліганам і зайцам не разгуляцца.

Да 7 сьнежня спэцыялісты мусяць вырашыць, ці працягваць праект па выкарыстаньні Інтэрнэту ў тралейбусах.

Тым часам у дадатак да нядаўніх новаўвядзеньняў у сыстэму аплату праезду мясцовыя ўлады плянуюць адмовіцца ад аднаразовых папяровых квіткоў, замяніўшы іх на электронныя. Пакуль сыстэма электронных квіткоў працуе ў Вільні недасканала, прызнаюць улады.

P.S. Можа і да нас зусім хуценька гэтая сістэма дакульгае?:)
Previous post Next post
Up