Ruotsalainen oo

Sep 23, 2008 16:49

Пачаў вывучаць фінскую мову.

Увогуле паміж швэцкай у фінляндыі і беларускай у беларусі ёсьць некалькі падабенстваў: дзьве дзяржаўныя мовы, абедзьве абавязкова вывучаюць у школах, на іх амаль не размаўляюць (на швэцкай - каля 6% грамадзянаў у асноўным у паўднёва-заходняй частцы краіны, мяркую, столькі ж і на беларускай), у іх ёсьць адмысловы швэцкамоўны ТВ-канал (у РБ радыёбрахучка) ну і напэўна яшчэ нешта.

Затое ў фінскай абэцэдзе ёсьць Å, å ruotsalainen oo, то бок швэцкае O, і ўжываецца гэтая літара, каб слушна адлюстроўваць швэцкія імёны.

Можна было б і ў беларускі алфавіт дадаць рускае И ды Щ. (Хаця, насамрэч, лагічней у белорусский-русский язык дадаць "і" ды "ў"). Мяркую, горш бы не было б. Ва ўсялякім разе можна было б прасоўваць "адзіную раскладку" накшталт раскладкі зэдліка.

мова, fi

Previous post Next post
Up