Не магу наладзіць Punto Switcher (прогу для канвертацыі сымбаляў памылкова набраных у адной з усталяваных раскладак у іншыю, за падрабязнасьцямі -
сюды), каб ён нармальна канвертаваў беларускія "і" і "ў".
Праблема падзялілася на некалькі частак:
Па Break'у прога слушна канвертуе ў апошнім слове з ангельскай раскладцы "b" i "o" у "і" і "ў". І назад таксама, калі другі раз брэйк націснуць. А вось, калі слова набранае ў беларускай расладцы ў ангельскую хочацца, то "і" і "ў" зь яго проста зьнікае.
З канвертацыяй вылучанага кавалку тэкста па Shift+Break трохі іншыя праблемы. З беларускай раскладцы зьнікаюць тыя ж "і" і "ў" (паспрабаваў дадаць іх у сьпіс выключэньняў - тады не зьнікаюць, але, вядома, не канвертуюцца), а калі з ангельскай мяняеш, то ўстаўляюцца "и" і "щ" (што насамрэч можна выкарыстоўваць пры наяўнасьці толькі беларускай і ангельскай, і неабходнасьці менавіта ў гэтых сымбалях).
Магчымасьцю аўтаматычнай замены я не карыстаюся, таму з гэтым праблемаў няма;)
Варта напэўна ў
адпаведны форум напісаць, можа там падкажуць, але раптам нехта сутыкаўся й вырашыў гэтую праблему.
P.S. Спрабаваў
keyboard ninja пакарыстацца... беларускага модулю канвертаціі няма (хаця ўкраінскі быццам ёсьць). Але наладзіць каб працавала так як я хачу не атрымалася, таму вярнуўся да пунты.
P.P.S. Адразу пасьля ўсталяваньня быў б-ч-б сьцяг для беларускай раскладцы, потым чамусьці зьнік.
P.P.P.S. У пунты яшчэ ёсьць магчымасьць транслітэрацыі кірылічнага тэксту. Дык вось там як раз усё проста наладжваецца, проста дадаеш у файл translit.dat (у тэчцы з усталяваным пунта) неабходныя замены: ў u~, і i, І I, И I, Ў U~ і г.д. (Мяркую і канвертацыю ў беларускую лацінку там можна без праблем наладзіць). Калі б нейкі такі файл быў і для звычайных сімбаляў, усё было б проста...
Upd:
keyboard ninja пячэ. Канвертуе ўсё і так як трэба. Пытаньне зьнятае.