справаздачка

Apr 27, 2007 00:11

ЧШ пачаўся горай, чым усё, што было дагэтуль - пл. Я.Коласа як месца збору апынулася найгоршай кропкай з папярэдніх (пл. свабоды ды пл. перамогі) .
Патрапіць на яе я спрабаваў па вуліцы гікала (ад РТІ)
- і хоць праехаць на машыне усё ж атрымалася
(зрабіў гэткае квадратнае кола па гікала - скарыны - сурганава - платонава і зноў гікала), але, выйшаўшы і паспрабаваўшы прайсьці пешкі, разьвярнуліся - нікога не пускалі. Прыйшлося ісьці вакол ртішна-заводскага раёну па гікала - платонава - броўкі і толькі там далучыліся да тых, хто прыйшоў на пл. я.коласа па прашпекту ад акадэміі навук. Гэта быў адзіны бок, прыйшоўшы зь якога, ня трэ было рабіць кіламетровых абыходаў гародамі, каб далучыцца да асноўнай масы. Усё ж шматпастовыя абмеркаваньні адкуль ісьці на пляц каліноўскага на ДзВ не былі нагэтулькі марнымі, як падавалася, пару спрэчак не замінулі б і пры падрыхтоўцы да ЧШ.

Прыход да акадэміі навук таксама ня надта дадаў настрою. Яго палепшыў мужык з валын[к]ай
і тое, што гукаўзмацняльную апаратуру канфіскавалі, калі б пачалі нешта казаць - усе б разыйшліся, а так проста сказалі рушыць з апраўданьнем ("Мы ідзем не на бангалор - а на Чарнобыльскую капліцу!". І я, хоць і не зьбіраўся ісьці да бангалору, але сыходзіць было рана і вырашыў прайсьціся да вул. Коласа. Бо рамонт на Сурганава проста зьнішчыў ходнікі і стала зразумела, што ісьці будзем як у старыя (бачаныя мною толькі па ТБ%) гадзіны - па дарозе.
І вось тут настрой узьняўся, бо калёна апынулася на дзіва доўгай і хвілін на 15(?) перакрыла рух па прашпекце (з аўтобусаў нават пачаў выходзіць і далучаца электарат) і па сурганава. Пачатку і канцу калёну хутка ўжо не было бачна і нават можна было б паверыць хартыйнай лічбе ў 20 тысяч прыйшоўшых, мяркую калі й памножылі дык максімум на 2.
Да капліцы я ўсё ж дайшоў, але пайшоў далей па сваіх справах і толькі потым даведаўся, што акцыя без затрыманьняў - гэта не акцыя і не патрэбна ані опам, ані "дубінатарам", усё скончылася як звычайна: заклікам напрыканцы кудысьці рушыць (назад са сьцягамі) і дэманстратыўна жорсткім разгонам.

плошча

Previous post Next post
Up