Сфярычны конь у вакууме, ці што такое Кейданская унія

Jun 03, 2010 08:17

Беларусь магла не пацярпець у Паўночнай вайне? - Радыё Свабода © 2010
На самой справе Кейданскую унію трэба лічыць вельмі удалай спецаперацыяй. І разглядаць не ў кантэксце Пауночнай вайны, а вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай, распачатай у 1654 годзе. Вайна склалася для ВКЛ трагічна. Масква добра падрыхтавалася да гэтай вайны. Было сабрана вялізнае войска, створаны палкі новага строю пад кіраўніцтвам замежных афіцераў, назапашана зброя і іншая амуніцыя. Ад пачатку вайны не прайiло шмат часу, а большая частка ВКЛ апынулася пад уладай маскоўскага цара.Такім чынам атрымлівалася, што Радзівілы далі шведскаму каралю тое чаго ўжо не мелі. Вынікам стала тое, што ў снежні 1655 года швецкія паслы ігнаравалі новы тытул маскоўскага цара ў які быў уключаны і тытул Вялікага Князя Літоўскага, а ў Маскве ведалі аб утварэнні уніі і як вынік паміж маскоўскай дзяржавай і Швецыяй распачалася вайна, што і было патрэбна.
Такім чынам Кейданская унія стала прычынай Паўночнай вайны, яе casus belli.
Previous post Next post
Up