Зелянее на сонцы пад плотам
I шапоча маркотна крапіва,
А на вёсцы - нядоля, бядота,
Нашы людзі жывуць нешчасліва.
Зачарсцвелага хлеба скарынка
Часта ўпрочкі ідзе ад абеду.
Доўга ў місцы малая крупінка
Усё гарцуе, не робячы следу.
Перад лыжкай павернецца крута,
Быццам дробная рыбка з-пад сеці,
I лавіць яе гэтак - пакута,
Недарма - замарнелыя дзеці.
I шапоча маркотна крапіва
Пад вясновага сонца праменнем:
Гэты позірк галодны, скваплівы
Адшукаў яе, нібы збавенне.
Заўтра справяць галодныя дзеці
Па вясне зноў памінкі крапівай:
Весялей будуць вочы глядзеці,
З-пад рукі выглядаючы жніва.
судя по заметке, биография у литератора была яркой и трагической:
Поэт-борец, поэт-романтик… К 70-летию со дня смерти Алеся Дубровича.
под заметкой подписи двух историков с одинаковой фамилией, а фамилия и имя того, о ком они пишут - под вопросом.
в данной заметке фигурирует Редька.
Алесь Дубрович -- поэт, родившийся на Глубоччине - здесь он уже Алексей, а здесь - Александр Редько:
В Глубоком Ленина заменят восемь выдающихся земляков.
кстати:
У 2012 годзе Міністэрствам культуры было прафінансавана стварэнне 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусамЯзэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму. Бюсты ўстаноўлены ў Глыбокім да Дня беларускага пісьменства.