Заўтра збіраемся ў вандроўку!
16 кастрычніка 2011 г. (нядзеля) адбудзецца краязнаўчая вандроўка па маршруце Магілёў - Расна - Басценавічы - Слаўнае - Малая Багацькаўка - Горкі - Дрыбін - Магілёў. Запрашаем усіх аматараў вандровак!
У праграму падарожжа ўваходзіць:
- наведванне руінаў касцёла Св. Казіміра ў в. Расна;
- наведванне руінаў царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Басценавічы і царквы Св. Прарока Ільі ў в. Слаўнае;
- экскурсія па музеі Максіма Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка;
- экскурсія па батанічным садзе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі г. Горкі (ахвотныя змогуць набыць сабе пэўныя гатункі раслін);
- экскурсія ў Дрыбінскім раённым краязнаўчым музеі (Дрыбіншчына найперш вядомая шапаваламі - майстрамі, якія валеннем воўны вырабляюць валёнкі, капелюшы і іншыя рэчы).
Шчыра запрашаем усіх аматараў беларушчыны і краязнаўства!
Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС - 8-029-245-64-52; Velcom - 8-029-388-35-61)
http://mahilou.org/2011/10/09/vandroka_gorackja_vakolcy.html http://vkontakte.ru/club30972182